"Я кажу гэта таму, што мне сказалі, што некаторыя людзі шмат чаго чакаюць ад мяне, калі я вызвалюся. Так не чакайце ж нічога. Не адшукаўшы мае кнігі або альбомы, Вы можаце не спадзявацца калі-небудзь зноў пачуць мяне альбо пра мяне. Я не жадаю мець нічога агульнага з Вамі або з наскрозь хворым сьветам, у якім Вы жывеце. Адпусьціце мяне. Я накіроўваюся дадому, у нарвежскую глыбінку, да некранутай прыроды і сьвежага паветра, да здаровага жыцьця на фэрме ва ўлоньні Маці-Зямлі. Пакіньце сабе Ваш пракажоны ўрбаністычны бардэль і Вашае ўблюдачнае Пекла на Зямлі.
Калі Вы і праўда падзяляеце мае думкі на гэты конт, гэта выдатна, і я цісну Вашу руку, але ў адрозьненьні ад мяне Вы можаце зрабіць гэта ў любы момант, і я не разумею, чаму Вы шчэ не зрабілі гэтага. Я знаходжуся ў турме, таму, на жаль, пакуль не магу пазьбегнуць узьдзеяньня сучаснага Садома й Гаморы. А якое Вашае апраўданьне?"
24.02.2006